Навіны

Каля Каложы з’явілася традыцыйная жывая батлейка

Калядная батлейка з сапраўднымі жывёламі з’явілася напярэдадні Раства каля Барысаглебскай царквы ў Гродне. Штогадовая традыцыя прывозіць у батлейку жывых казлянят і авечак пачалася ў 2019 годзе і працягваецца дагэтуль.

«Мы ставім батлейку з жывымі жывёламі, каб перадаць атмасферу менавіта той каляднай ночы, — адзначыў у размове з БелТА клірык Каложскай царквы іерэй Дзмітрый Калеснікаў. — Усю атмасферу цуду, які тады адбываўся, мы спрабуем узнавіць, каб кожны мог да гэтага таксама дакрануцца і паглядзець, як гэта адбывалася».

Яшчэ большай атмасфернасці батлейцы на тэрыторыі храма дадаў снег, які выпаў у Гродне напярэдадні.

Жывёл можна будзе пабачыць каля Каложы яшчэ некалькі дзён

Жывёл для каляднай батлейкі прывезлі з прыгараднага агратурыстычнага комплексу. Плануецца, што батлейка на тэрыторыі храма будзе даступная для агляду яшчэ некалькі дзён пасля Раства.

Батлейкі, якія напярэдадні Раства з’яўляюцца ў каталіцкіх і праваслаўных храмах, паказваюць сцэну з нованароджаным Ісусам Хрыстом, якому прыйшлі пакланіцца пастухі. Паводле Евангелля, Ісус нарадзіўся ў хляве, сярод жывёл, бо для яго бацькоў не знайшлося лепшага месца ў Віфлееме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025