Дом з участкам знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Гродна ў вёсцы Загорнікі Гожскага сельсавета. Сам дом быў пабудаваны больш за сто гадоў таму — у 1918 годзе, а з участка адкрываецца маляўнічы від на Нёман.

Дом з бруса быў пабудаваны ў 1918 годзе, у 2014 яго рэканструявалі і абліцавалі сасновай дранкай. У аснове пабудовы — падмурак, у вокнах усталяваны шклопакеты, уваходныя дзверы — металічная.

Вада ў доме не праведзена, але на ўчастку ёсць калодзеж. Ацяпляецца памяшканне з дапамогай каміна, таксама на кухні, у калідоры і санвузле ўсталявана вадзяная цёплая падлога.

Плошча дома складае 74 кв.м., з іх 40 кв.м. — жылыя. Унутраныя сцены і падлогі памяшкання драўляныя, ёсць мэбля і бытавая тэхніка: халадзільнік, пліта і тэлевізар.

Плошча ўчастка — 38 сотак. Пакупнікам прапануюць уладкаваць тэрыторыю пад аграсядзібу, зрабіўшы там лазню і зону барбекю.

За 200 метраў ад хутара працякае Нёман, за 100 метраў расце сасновы лес. Сама вёска Загорнікі знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Гродна — да абласнога цэнтра можна дабрацца па добраўпарадкаванай трасе.

Кошт хутара — $ 42 000.