Навіны

Чэргі на мяжы зноў растуць — гэтым разам аўто збіраюцца на выездзе з Беларусі ў Польшчу

Перад доўгімі выхаднымі, якія працягнуцца з 4 па 7 студзеня, з боку Брэста пачалі збірацца чэргі. Акрамя гэтага, частка беларусаў вяртаецца ў краіны ЕС пасля навагодніх свят, праведзеных дома. Зараз выезду ў Польшчу чакае больш за 800 легкавых машын. Праходжанне мяжы ў беларусаў займае да 20 гадзін.

Кіроўцы аўто, якія 2 студзеня запісаліся ў электронную чаргу, змаглі заехаць у Польшчу толькі раніцай 3 студзеня. Чаканне праходжання мяжы даходзіць да 20 гадзін, піша Euroradio.fm. У чарзе на выезд з Брэста стаіць больш за 800 машын.

У Telegram-чаце «Мяжа BY Беларусь-ЕС» карыстальнікі абмяркоўваюць, калі лепш выязджаць з Беларусі, каб паспець патрапіць у Польшчу ў патрэбныя даты.

«Раю ўставаць у чаргу чым раней. Немагчыма прадбачыць колькі вы там будзеце стаяць. Мы пакідалі тры дні ў запасе, каб своечасова вярнуцца», — піша Алена.

«Пік рэгістрацый хутчэй за ўсё заўтра будзе, потым пойдзе на спад і да 10 прыйдзе ў звычайнае значэнне. Вольны прагноз», — мяркуе Дзмітрый.

Мяркуючы па паведамленнях у чаце, сітуацыя з турыстычнымі аўтобусамі ідзе крыху лепш. Напрыклад, карыстальніца Аксана паведамляе, што раніцай 3 студзеня яе аўтобус выехаў з Брэста: «Цяпер яшчэ стаім на мосце перад уездам у РП. На падсадку раніцай бралі, да Варшавы 100 руб. Але свабодных месцаў было няшмат», — адзначае дзяўчына.

Ганна прайшла мяжу за 11 гадзін, паводле яе слоў «аўтобус не гналі на рэнтген, рэчы абы як глядзелі праз стужку, вельмі ляніва, сумкі не адчынялі».

Папярэдні пік назіраўся ў пераднавагодні тыдзень — з 21 па 24 снежня. Тады чаканне праходжання польска-беларускай мяжы даходзіла да 50 гадзін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025