Карыснае

Як у Гродне будуць працаваць паліклінікі, рынкі і гандлёвыя цэнтры ў святы

Графік працы гродзенскіх устаноў у навагоднія святы.

Паліклінікі і бальніцы

1, 2 і 7 студзеня ў арганізацыях аховы здароўя — выхадны.

У панядзелак, 6 студзеня, амбулаторыі, паліклінікі, аптэкі, станцыі пералівання крыві, санэпідстанцыі, а таксама арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу працуюць па суботнім графіку. У прыватнасці, у паліклініках і амбулаторыях урачы агульнай практыкі дзяжураць з 9 да 18 гадзін, вузкія спецыялісты — да 15 гадзін. Субота, 11 студзеня, — у звычайным рэжыме.

У бальніцах і РНЦП панядзелак, 6 студзеня, — рабочы, а 11 студзеня гэтыя медустановы працуюць па графіку суботы.

Служба хуткай дапамогі ў святочныя дні будзе працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці.

Гарадскі транспарт

1, 2, 4, 5, 6, 7 і 12 студзеня гарадскі грамадскі транспарт будзе курсіраваць у рэжыме выхаднога дня.

А 3 (пятніца), 10 (пятніца) і 11 (субота) студзеня паедзе па звычайным працоўным графіку.

Акрамя таго, паколькі 1, 2 і 6 студзеня на рынку «Паўднёвы» выхадны, у гэтыя дні не будуць курсіраваць аўтобусы № 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы», № 48 «Альшанка — Рынак «Паўднёвы», № 58 «Фолюш — Рынак «Паўднёвы», № 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы», № 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы», паведамляе КУП «Гродзенскі гарадскі Аператар пасажырскіх перавозак».

Рынкі

1, 2 і 6 студзеня рынкі «Паўднёвы» і Цэнтральны будуць зачыненыя. 7 студзеня — працоўны.

У гандлёвым цэнтры «Карона» на вуліцы Горкага 1 студзеня — выхадны, 2 і 7 студзеня — працоўны. Пры гэтым кожная крама можа ўсталяваць індывідуальны графік.

Гандлёвыя цэнтры

Гандлёва-забаўляльны комплекс TRINITI у сераду, 1 студзеня будзе працаваць па такім графіку: Гіпермаркет GREEN з 10 да 23 гадзін, кафэ, рэстараны, фудкорт з 12 да 22 гадзін, кінатэатр з 11:30 да 2 гадзін, лядовы каток з 12 да 22 гадзін, буцікавая зона з 12 да 22 гадзін, у гіпермаркеце MILE выхадны.

У ГЦ OldCity у гандлёвай галерэі выхадны, кафэ і рэстараны будуць даступныя з 12 да 22 гадзін, гіпермаркет «Еўраопт» з 11 да 22 гадзін.

У ЦУМ 1 студзеня выхадны, а 7 студзеня былы ўнівермаг будзе працаваць з 10 да 19 гадзін.

Лазні і басейны

1 студзеня ў «Аквацэнтры» будзе выхадны. 2, 6 і 7 студзеня аздараўленчы комплекс працуе з 10 да 22 гадзін. Лазні на Болдзіна, Цітова і Хімікаў будуць зачыненыя 1 і 2 студзеня.

Аквапарк санаторыя «Азёрны» 1 студзеня будзе недаступны для іншых наведвальнікаў. Гродзенцы могуць адпачыць з панядзелка да нядзелі з 11.30 да 21.45. Блок саўнаў адкрыты з панядзелка па нядзелю з 15 да 21.45. У «Азёрным» нагадваюць, што ў сувязі з магчымай загружанасцю аквазоны ўваход будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці свабодных месцаў.

Консульства

Генеральнае консульства Расіі ў Гродне будзе закрыта на вялікія выхадныя, таму прыём наведвальнікаў адновіцца 13 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025