Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя сеткі на наяўнасць экстрэмісцкіх крыніц, распавёў в. а. начальніка службы бяспекі Аляксей Кавальскі.

Таксама ён распавёў, што ў выпадку кадравага пераводу або падаўжэння кантракту цэнтр кібербяспекі ААТ «Гродна Азот» правярае сацыяльныя сеткі кандыдата на пасаду, а вынікі праверкі ўлічваюць пры прыняцці рашэння.

Яшчэ ў лістападзе кіраўніцтва распавядала, што самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў «Гродна Азот», — арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Праз месяц сітуацыя не змянілася.