Навіны

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе «раскладанкі» са знакавымі аб’ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе «стужкі», якая складваецца, з адным аб’ектам па кожны бок.

Туды ўвойдзе:

  • Каложская царква
  • Стары замак
  • Новы замак
  • Сабор
  • Пажарная каланча
  • Жаночы манастыр (верагодна, Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр — Hrodna.life)
  • Лютэранская кірха
  • Францысканскі манастыр
  • Брыгіцкі манастыр
  • Сінагога
  • Бернардзінскі манастыр
  • Драматычны тэатр
  • Лялечны тэатр
  • Фарны касцёл

Фота і тэкст падрыхтуюць выканаўцы. Назвы славутасцяў будуць на трох мовах: руская, беларуская, англійская. Шырыня кожнай старонкі - 11−12 см, максімальная вышыня фатаграфій — 15 см, поле знізу для назваў — 5 см. 200 штук закупляе Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. На іх выдаткуюць 5100 рублёў. Гэта значыць, кожная раскладанка каштуе 25, 5 рублёў.

Чытайце таксама: У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025