Новы сувенір у выглядзе «раскладанкі» са знакавымі аб’ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе «стужкі», якая складваецца, з адным аб’ектам па кожны бок.
Туды ўвойдзе:
- Каложская царква
- Стары замак
- Новы замак
- Сабор
- Пажарная каланча
- Жаночы манастыр (верагодна, Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр — Hrodna.life)
- Лютэранская кірха
- Францысканскі манастыр
- Брыгіцкі манастыр
- Сінагога
- Бернардзінскі манастыр
- Драматычны тэатр
- Лялечны тэатр
- Фарны касцёл
Фота і тэкст падрыхтуюць выканаўцы. Назвы славутасцяў будуць на трох мовах: руская, беларуская, англійская. Шырыня кожнай старонкі - 11−12 см, максімальная вышыня фатаграфій — 15 см, поле знізу для назваў — 5 см. 200 штук закупляе Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. На іх выдаткуюць 5100 рублёў. Гэта значыць, кожная раскладанка каштуе 25, 5 рублёў.
Чытайце таксама: У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове