Навіны

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп’ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Сярод іншага, сістэма павінна перахопліваць трафік, уключаючы шыфраваны, і фіксаваць актыўнасць карыстальніка.

Гэта сістэма прадухілення ўцечак дадзеных і маніторынгу сеткавай актыўнасці. Апісанне пакупкі займае 31 старонку. У прыватнасці, патрабуецца:

  • перахоп і аналіз паведамленняў і файлаў, якія адпраўляюцца ў блогі, форумы, файлаабменнікі,
  • перахоп і аналіз пошукавых запытаў,
  • захаванне адрасоў усіх наведаных старонак,
  • перахоп перапіскі ў чатах, публікацый статусаў, каментароў у Facebook, Twitter, ВКонтакте, Одноклассники.
  • перахоп ўваходных і выходных электронных лістоў і укладанняў, перададзеных альбо атрыманых праз Gmail, Hotmail, Mail.ru, Rambler, Yahoo, Yandex,
  • перахоп паведамленняў і файлаў, перададзеных у Skype, Telegram, Whatsapp, Discord, Microsoft Teams, Slack, а таксама перахоп паведамленняў, перададзеных у ICQ, Google Hangouts, Rocketchat.

Таксама патрэбна аўтаматычнае выяўленне паведамленняў і файлаў, якія ўтрымліваюць пэўную інфармацыю (на падставе зададзеных палітык бяспекі). Гэтыя паведамленні перанакіруюць адказнаму за інфармацыйную бяспеку. Пад кантролем таксама будуць Signal, LinkedIn, Instagram. Таксама будуць кантраляваць друк і знешнія дыскі.

На куплю выдаткуюць 288 000 рублёў з уласных сродкаў. Сістэма павінна з’явіцца ва ўстанове да канца года.

Чытайце таксама: Палац «Юнацтва» правераць на бяспеку — ці вытрывае ён капрамонт

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025