Навіны

Польшча наклала санкцыі на яшчэ трох экспарцёраў прадукцыі «Гродна Азот»

У польскі санкцыйны спіс трапілі тры прадпрыемствы-экспарцёры прадукцыі беларускага прадпрыемства «Гродна Азот», паведамляе Biznes Alert са спасылкай на Дзяржаўную падатковую адміністрацыю (KAS). З дапамогай гэтых фірм-пасярэднікаў «Гродна Азот» абыходзіў накладзеныя на яго санкцыі.

Пад санкцыі трапілі World Chem Trading (фірма зарэгістраваная ў Аб’яднаных арабскіх эміратах), «Тэхнаспецтрэйдынг» і «Тэхнаспецтрэйдынг Экспарт» (абедзве зарэгістраваныя ў Мінску). Санкцыйны спіс вядзе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

«Тэхнаспецтрэйдынг» на сваім сайце сцвярджае, што з верасня 2022 года запусціў вытворчасць азотных угнаенняў. Але польскіх МУС у сваіх рашэннях адносна ўсіх трох фірм заяўляе, што вытворчасць карбаміду і аміячнай салетры ў прамысловых маштабах характэрны для вельмі буйных прамысловых установак, стварэнне і запуск якіх займае некалькі гадоў. Немагчыма раптам перанесці або арганізаваць вытворчасць гэтай прадукцыі ў новым месцы. Таму, на думку польскага боку, адзіным вытворцам гэтай прадукцыі ў Беларусі з’яўляецца «Гродна Азот». А ўсе тры фірмы з’яўляюцца проста структурамі для абыходу санкцый.

Гэта не першая фірма, якая трапіла ў польскіх санкцыйны спіс за дапамогу «Гродна Азот» у абыходзе санкцый. У пачатку снежня санкцыі наклалі на ТАА «НФТ», зарэгістраваную ў аграгарадку Капцёўка Гродзенскага раёна.

Палякі патрабуюць высокіх мытных пошлін на беларускія ўгнаенні

KAS запэўнівае, што сочыць за галіной угнаенняў і прымае меры па выкананні ўведзеных санкцый. «Гэтыя дзеянні не толькі перашкаджаюць выяўленай практыцы абыходу санкцый, але і абароняць польскую вытворчасць угнаенняў і вытворцаў з краін-членаў ЕС», — сказаў KAS.

Асабліва зацікаўлены ў абмежаванні экспарту ўгнаенняў з Беларусі і Расіі буйны польскі вытворца Grupa Azoty. Ён абвінавачвае беларускіх вытворцаў у дэмпінгу цэн на рынку Еўрасаюза.

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія дабіваюцца ад Еўракамісіі ўвядзення высокіх мытных пошлін памерам 30−40% на беларускія і расійскія ўгнаенні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025