Навіны

«Забег цвярозасці» пройдзе ў Гродне 1 студзеня

«Забег цвярозасці» арганізуюць аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з гарадскім фізкультурна-спартыўным клубам і гарадскім камітэтам БРСМ. Да 2023 года забег арганізоўваў бегавы клуб Run4Fun і Гродзенская праваслаўная епархія са спонсарамі.

«Забег цвярозасці» пройдзе 1 студзеня 2025 года. Удзельнікі стартуюць у 12:00 у раёне сцэны ва ўрочышчы Пышкі.

Летась у забегу паўдзельнічала больш за 300 бегуноў, якія прабеглі дыстанцыю ў чатыры кіламетры.

Да 2023 года ў лік арганізатараў забегу ўваходзіў клуб Run4Fun, які запусціў традыцыю забегаў дзевяць гадоў таму.

Тое, што ўлады перахопліваюць грамадскія ініцыятывы — звычайная з’ява, распавядала крыніца Hrodna.life са сферы культуры. І ў СССР, і 2010-я праходзілі фестывалі і мерапрыемствы, якія пачыналі аматары. Пазней чыноўнікі перахоплівалі арганізацыю і «адціскалі» фестываль. Арганізатарамі станавіліся выканкамы.

Па тэме: Паглядзіце, як праходзіў «Забег цвярозасці», калі яго арганізатарам быў Run4Fun

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025