Ілюстратыўнае фота. Крыніца: pexels.com
У адным з кірмашовых домікаў на Савецкай плошчы падаюць слімакоў. На незвычайную для каляднага кірмаша страву звярнуў увагу гродзенец Алег. Пра слімакоў ён распавёў у сваім TikTok і за два дні набраў амаль 25 тыс. праглядаў.
У доміку прапануюць шэсць відаў слімакоў пад рознымі соусамі. Як удалося высветліць гродзенцу, там ёсць слімакі з маслам, часныком, укропам, грэцкім арэхам і том ямам. Абыдзецца страва ў 10 рублёў.
@mixerom #еда#рек#видео#улитки ♬ оригинальный звук — olegtarsoff
Таксама Алег даведаўся, як правільна есці слімака, каб яго смак раскрываўся паслядоўна. Спачатку шпажкай дастаецца і з’ядаецца мяса, затым — выпіваецца соўс, таксама дазваляецца закуска ў выглядзе хлеба. А запіваць слімакоў лепш за ўсё Бургундскім віном, адзначае ў відэа прадавец.
Па тэме: Якія яшчэ прысмакі і па якіх коштах з’явіліся на навагоднім кірмашы ў Гродне
Кірмаш на Савецкай плошчы працуе з 9 снежня па 13 студзеня. У буднія дні домікі адчынены з 15:00 да 23:00, у выхадныя — з 13:00 да 23:00.
У святочныя дні, 31 снежня і 1 студзеня, наведаць кірмаш можна будзе з 13:00 да 04:00.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…