Следчы камітэт адмовіўся пазнаёміць актывіста з матэрыяламі спецвытворчасці. Палітвязня Уладзіміра Кнігу змясцілі ў ПКТ. Палітзняволеным гродзенкам узмацняюць пакаранне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 9 па 15 снежня.
Фігуранта «справы Ціханоўскага» Уладзіміра Кнігу ўтрымліваюць у няволі чатыры гады і чатыры месяцы, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.
Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення па новай крымінальнай справе і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Паводле інфармацыі «Вясны», там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў.
Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Гродзенскі абласны суд 21 лістапада па пазове Міністэрства юстыцыі. Суддзя — Людміла Малючок. Арганізацыя зарэгістраваная ў 2003 годзе ў Мастах.
Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна, Ліды, Слоніма, Навагрудак.
Юлію пераводзяць з хатняй хіміі ў ПУАТ. Суд «Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» праходзіў 10 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя — Вольга Купрыянчык, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Юлія Леанідаўна Колас — былая начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўніца юстыцыі, на момант затрымання выйшла на пенсію. За абразу прадстаўніка ўлады ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі».
Суд «Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» прайшоў 11 снежня ў судзе Іўеўскага раёна. Суддзя — Уладзімір Радзюк, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Рэгіну асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады. У 2022 годзе яе тройчы арыштоўвалі за парушэнні рэжыму. Яна пакінула Беларусь вясной 2023 года.
Лапка Аксана Генрыхаўна, Мендрык Кацярына Аляксандраўна, Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, Грыгенча Ежы Іванавіч з Гродна 13 снежня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
20-гадовая жыхарка Смаргоні была затрыманая за здымку танца ў міліцэйскай куртцы і фуражцы для Tik Tok. Пра гэта паведаміў Telegram-канал, звязаны з сілавымі структурамі.
У апублікаваным сілавікамі пакаянным відэа дзяўчына патлумачыла, што зняла ролік для прыцягнення папулярнасці ў сацсетцы. На яе завялі адміністрацыйную справу, па якой быў прызначаны штраф.
Актывіст з Гродна Сяргей Верамеенка некалькі месяцаў таму адправіў у СК просьбу азнаёміць яго з матэрыяламі спецвытворчасці - завочнай крымінальнай справы, якую распачалі ў дачыненні да яго, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Там яму адказалі, што згодна з новым законам адправіць гэтыя матэрыялы могуць толькі яго абаронцу. Хто ж ім стаў, не паведамляецца.
Партал s13.ru з’явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 9 снежня. Зацікаўленымі асобамі праходзяць Сяргей Чабоцька і Раман Алешка, які здымаў для партала. Так вырашыў КДБ яшчэ 5 лістапада 2024 года. Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ва ўладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцьку мінулі 7 снежня. Ён не выйшаў на волю.
Суд Ленінскага раёна Гродна 9 снежня прызнаў экстрэмісцкімі сацсеткі Руслана Яроцкага. Гэта місіянер і біблеіст, які 10 гадоў займаецца гуманітарнымі праектамі ва Усходняй Афрыцы.
Таксама суд Ленінскага раёна Гродна 11 снежня прызнаў экстрэмісцкімі:
Суд Лідскага раёна 11 снежня прызнаў экстрэмісцкім TikTok-акаўнт «_nexta_live» і яго лагатып.
Гродзенскі блогер і былы палітзняволены Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у сваім Instagram, што прымусіла яго пакінуць Беларусь. Зараз ён знаходзіцца на адпачынку ў Тунісе і запісвае сторы з адказамі на пытанні сваіх падпісчыкаў.
Гродзенская мастачка Кацярына Забеліна наведала новы модны буцік Krikate House. Акрамя прыгожых інтэр'ераў і шырокага…
Да навагодніх свят найстарэйшы ў краіне гродзенскі тралейбус №187 упрыгожылі гірляндамі, лямпачкамі і падарункавымі каробкамі.…
"Забег цвярозасці" арганізуюць аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з гарадскім фізкультурна-спартыўным клубам і…
Гродзенскі блогер і былы палітзняволены Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у сваім Instagram, што прымусіла яго…
У адным з кірмашовых домікаў на Савецкай плошчы падаюць слімакоў. На незвычайную для каляднага кірмаша…
У 2024 годзе вырасла колькасць «адміністратывак», звязаных з незаконнымі аперацыямі з крыптавалютамі. Эканамічны суд Гродзенскай…