У 2024 годзе вырасла колькасць «адміністратывак», звязаных з незаконнымі аперацыямі з крыптавалютамі. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў 50 такіх спраў.

Усяго жыхароў вобласці аштрафавалі на 55 тысяч рублёў. Таксама спагналі больш за 385 тысяч рублёў даходу, атрыманага ад забароненай дзейнасці.

Летась сума канфіскаванага даходу склала як мінімум 244 432 рублёў. Аштрафавалі ж як мінімум восем гродзенцаў.

Па законе, фізічныя асобы ў Беларусі могуць валодаць токенамі і здзяйсняць з імі аперацыі. Але атрымліваць ад гэтага прыбытак сістэматычна без спецыяльных умоў забаронена. Як правіла, людзей судзяць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць паводле арт.3 арт. 13.3 КаАП.