Навіны

Кветкі на Стары мост вернуць, але па-іншаму, а ў парку Жылібера зробяць зялёны лабірынт. Як зменіцца Гродна ў 2025 годзе

У гарвыканкаме абмеркавалі планы на новы цёплы сезон — як будуць азеляняць горад з мільёнам кветак. Спрэчныя кветкі на Старым мосце з’явяцца зноў, але з улікам памылак, а ў парку Жылібера разаб’юць вечназялёны лабірынт з жывых раслін.

На парэнчах Старога моста вырашылі размясціць супертуніі ружовага, белага, жоўтага і чырвонага колераў. Канструкцыя зменіцца: кветкі будуць ісці не суцэльнай паласой, а хвалямі. Такім чынам частка парэнчаў застанецца незакрытай і ў прасветы будзе бачны Нёман і замкі. Кветкі размяркуюць па адным колеры на «хвалю». Супертунія — новы гатунак каскадных петуній, які адрозніваецца больш моцным ростам і большай колькасцю кветак, чым традыцыйныя петуніі, а таксама большай устойлівасцю да неспрыяльных умоў надвор’я, заўважыў канал Urban Hrodna. Азеляненне зробяць з выкарыстаннем балконных скрыняў і вазонаў на 1,5 л.

Схема азелянення Старога моста, якую абмеркавалі ў гарвыканкаме. Крыніца: гарвыканкам

У сезоне-2024 кветкі на Старым мосце размясцілі ўпершыню. Праз моцны вецер летам кветкі на адным з бакоў моста пацярпелі і засохлі. Каб параіцца з гараджанамі, ці працягваць эксперымент, чыноўнікі рабілі апытанку ў Instagram гарвыканкама. У ёй палова выказалася за, палова супраць кветак на мосце. Многія пісалі, што кветкавыя скрыні закрываюць від на Нёман і набярэжную. Таксама адзначалі, што ходнік і так занадта вузкі, аднагадовыя кветкі і сістэма аўтапаліва каштуюць нятанна, а кветкі хутка засыхаюць. Іншыя ж каментатары падтрымалі ідэю чыноўнікаў з кветкамі на мосце і прапанавалі любавацца Нёманам у іншыя сезоны.

Як зменіцца парк Жылібера

У парку Жылібера злева ад танцпляцу, паміж ім і вяровачным мястэчкам, зробяць зялёны лабірынт з вечназялёнага кустоўя. На плане бачна, што ён не будзе высокі - прыблізна па калена даросламу чалавеку.

Праект зялёнага лабірынта ў парку Жылібера. Крыніца: гарвыканкам

Акрамя гэтага ў горадзе плануюць пасадзіць у прамым сэнсе мільён кветак, паставіць новыя канструкцыі, будзе шмат клумбаў. У задачы пастаўлены правільны догляд і новыя віды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025