Навіны

У цэнтры Гродна з’явіцца вулічны праектар: будзе паказваць «навагоднія карцінкі»

Праектар усталявалі каля кінатэатра «Чырвоная Зорка» на Сацыялістычнай. Ён будзе праецыраваць выяву на тарэц будынка кінатэатра.

Паказваць на праектары збіраюцца карцінкі на навагоднюю тэматыку, паведамляе «Гродно Плюс». Яго запусцяць з 13 снежня.

Выявы на сцяне змогуць бачыць усе, хто будзе ісці або ехаць у бок вуліцы Парыжскай Камуны з Дзяржынскага і плошчы Леніна. Па задумцы, праекцыі павінны дапоўніць навагодні антураж горада.

Праектар ужо запускалі для кіраўніцтва горада і камунальных прадпрыемстваў.

Як яшчэ ўпрыгожылі Гродна і калі ўсё заззяе

Усяго Гродна сёлета ўпрыгожылі амаль 40 км гірляндаў. Толькі на адно «зорнае неба» на Савецкай вуліцы спатрэбілася 800 м.

Галоўную ёлку на плошчы Леніна запаляць 13 снежня ў 17.30. Гледачам абяцаюць яркае шоу і шпацыр з сабакамі пароды хаскі. Вакол ёлкі ўсталявалі чатырохметровую канструкцыю з 12 дрэў з сімваламі знакаў задыякаў і аркі. На контуры будынкаў дадалі гнуткі неон.

Таксама ў пятніцу 13 снежня запаляць алею з «дызайнерскіх» ялінак у парку Жылібера. 16 снежня ўрачыста адкрыюць гарадскі маёнтак Дзеда Мароза ў цэнтры рамёстваў «Спадчына» на Рэйманта, 12. 20 снежня па цэнтральных вуліцах Гродна пройдзе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: горадсвяты

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025