Суд Ленінскага раёна Гродна 9 снежня прызнаў экстрэмісцкімі сацсеткі Руслана Яроцкага. Гэта місіянер і біблеіст, які 10 гадоў займаецца гуманітарнымі праектамі ва Усходняй Афрыцы.
Экстрэмісцкімі прызналі:
- Акаўнт у Facebook “Vera Plus”,
- Youtube-канал “VERA+”,
- Telegram-канал “ВЕРА+”,
- Сайт “Вера+”.
Руслан пасля выбараў 2020 года апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Свой сайт ён стварыў, каб хрысціяне і хрысціянскія лідары маглі “выказваць альтэрнатыўнае меркаванне аб веры, жыцці ў царкве, палітыцы, культуры, місіі” – у процівагу афіцыйнай царкве, якая стала “рупарам прапаганды”.
На сайце можна зрабіць данаты рух “Дзеці Афрыкі”.
Чытайце таксама: «Надо ехать, надо помогать». Житель Гродно вернулся из миссионерской поездки в Кению и собирается туда снова



