Сяргей Чабоцька. Фота з Facebook героя
Партал s13.ru з’явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 9 снежня. Зацікаўленымі асобамі праходзяць Сяргей Чабоцька і Раман Алешка, які здымаў для партала. Так вырашыў КДБ яшчэ 5 лістапада 2024 года.
Часткай фарміравання прызналі:
Цяпер за супрацоўніцтва з ім пагражае артыкул 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Супрацоўніцтвам, як правіла, трактуюць каментар і перадачу дадзеных.
Уладальніку — відаць, Сяргею Чабоцьку — пагражае арт.361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» — у залежнасці ад часткі да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Сайт s13.ru — партал з амаль 20-гадовай гісторыяй. У рубрыцы «Папулярнае» тэксты збіралі па 20−100 тыс. праглядаў. Цяпер сайт недаступны. У Instagram было 82 тыс. падпісчыкаў, цяпер акаўнт выдалены, у Telegram — 14 тыс.
У кастрычніку суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі інтэрнэт-сайт «s13.ru», Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно», «Одноклассники» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпы — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне.
«Гродненские сливы» сцвярджаюць, што s13.ru у 2020 годзе нібыта актыўна публікаваў матэрыялы апазіцыі, а ўладам і праўладным актывістам адмаўляў у публікацыі. На думку аўтараў, партал ператварыўся ў «навінавы агрэгатар прыхільнікаў пераменаў».
Уладальнік партала Сяргей Чабоцька адбывае трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і несанкцыянаваны мітынг (арт.19.11, арт. 24.23 КаАП).
Чытайце таксама:
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…