Навіны

«Купіў 5−6 сімкарт». Асуджаны паляк з Гродна Ежы Жывалеўскі з’явіўся ў прапагандысцкім фільме

Асуджанага на чатыры гады калоніі за агентурную дзейнасць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага паказалі ў прапагандысцкім фільме «Беларусь 1». На кадрах відаць, што мужчына адчувальна схуднеў.

Ежы Жывалеўскага ў фільме назвалі «кантрабандыстам». Сілавікі сцвярджаюць, што яго завербаваў у пачатку 00-х камендант Падляскага атрада памежнай варты палкоўнік Збігнеў Аўдзей. Ён папрасіў Ежы выконваць розныя даручэнні. У 2003 годзе той па просьбе польскіх сілавікоў купіў 5−6 сімкарт. За «час і бензін» яму далі грошы, пра што той напісаў распіску, падпісаўшыся «Пасейдонам». За гэта ён мог хутчэй без чаргі прайсці мяжу.

Збігнеў Аўдзей — на фота злева. Скрыншот Беларусь 1

Сілавікі ж сцвярджаюць, што Жывалеўскі збіраў і перадаваў звесткі пра былых і дзейных вайскоўцаў Мінабароны і Дзяржпагранкамітэта. Доказаў і падрабязнасцяў гэтага яны не прывялі.

Суд над грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім прайшоў 27 лютага 2023 года ў Гродзенскім абласным судзе. Паляка асудзілі па артыкуле 358−1 Крымінальнага кодэкса («Агентурная дзейнасць»). Яго затрымалі як «польскага шпіёна».

Жывалеўскі павінен выйсці на волю ў жніўні 2025 года.

Таксама ў фільме фігуруюць беларус Дзмітрый Пазнякоў і грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза. Яны асуджаныя на 19 і 14 гадоў калоніі. Беларус — за здраду дзяржаве, паляк — за агентурную дзейнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025