Фота ілюстрацыйнае: iStock
Больше за ўсё расходаў у сем’ях з Гродзенскай вобласці прыпадае на нехарчовыя тавары. На другім месцы — выдаткі на прадукты, а вось камуналка аказалася на апошнім месцы. Статыстыку па ўзроўню жыцця насельніцтва з ліпеня па верасень 2024 года апублікаваў Белстат.
Згодна са статыстыкай, сям’я у Гродзенскай вобласці траціць 2341,4 руб. у месяц. З іх 1721,5 руб. сыходзяць на спажывецкія выдаткі. Яны ўключаюць прадукты харчавання, алкаголь, нехарчовыя тавары і паслугі.
Больш за ўсё грошай трацяць на пакупку нехарчовых тавараў - 39% ад агульнай сумы. На другім месцы харчаванне — 36%. Далей ідуць выдаткі на паслугі - 22, 9%, з іх 5% прыпадаюць на камуналку.
Таксама ў Гродзенскай вобласці 2,6% жыхароў атрымліваюць даход, ніжэйшы за пражытачны мінімум, гэта значыць, з’яўляюцца малазабяспечанымі.
Для параўнання, менш за ўсё выдаткаў на ежу прыходзіцца ў жыхароў ЗША — 6,5% ад даходу. Крыху болей у Сінгапуры і Вялікабрытаніі - 8,4% и 8,7% адпаведна.
Горш за ўсё справы ў Кеніі, М’янме і Нігерыі - жыхары гэтых краін выдаткоўваюць на ежу 56−59% ад агульнага даходу.
Чытайце таксама: Колькі грошаў на ежу гродзенцы выдаткавалі вясной 2024
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…