Экстрэмісцкімі прызналі акаўнты Аляксея Чамаданава ў Facebook, «ВКонтакте» і ў «Одноклассники». За рэпост і ў некаторых выпадках лайк яго пастоў цяпер пагражае адміністрацыйная адказнасць. На практыцы ж караюць і за падпіску.

Верагодна, калі вы ў Беларусі, лепш расфрэндзіць Аляксея. Нават калі адміністрацыйную адказнасць да вас не прыменяць, вы можаце прыцягнуць увагу органаў да сябе.

Рашэнне аб прызнанні прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 29 лістапада 2024 года. Гэта не першы раз, калі экстрэмісцкімі прызнаюць асабістыя акаўнты чалавека. Напрыклад, так было з журналістам Русланам Кулевічам.

Аляксей Чамаданаў - стваральнік бегавога клуба і школы бегу Run4fun. Таму можна было прапанаваць, што прызнаць экстрэмісцкімі хочуць сацсеткі супольнасці. Але яны бяспечныя.