Навіны

СНС за палітыку, суд над рэжысёрам, новыя адміністратыўкі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Дзяцей у Гродне ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў. У Гродне за «экстрэмізм» судзяць галоўнага рэжысёра тэатра лялек. Затрыманага ў Ваўкавыску Аляксандра Сезяня працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 25 лістапада па 1 снежня.

«Экстрэмісцкая» інфармацыя

На тыдні экстрэмісцкімі прызналі:

  • Telegram-суполку «ПП «Каменный Лог-Medininkai»,
  • TikTok-канал «reformbynews»,
  • TikTok канал «Вольны беларуc».

Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна і суд Смаргонскага раёна.

Новыя «экстрэмісты»

Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Дзмітрый Голуб з Гродна 27 лістапада папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Затрыманага ў Ваўкавыску Аляксандра Сезяня працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Працэс паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП вядзе Юрый Якімовіч у судзе Ваўкавыскага раёна 29 лістапада, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Таксама затрыманы 13 лістапада Аляксандр падаў скаргу на арышт і заключэнне пад варту. Яе таксама разглядаюць у судзе Ваўкавыскага раёна.

Аляксандр Сезень. Фота: «Вясна»

Новы палітвязень

Максім Сандракула з Гродна 29 лістапада прызнаны палітзняволеным.

6 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць.» судзілі жыхароў Гродна, Воранава, Ваўкавыска, Карэліч.

Instagram блогера Vadimati прызналі экстрэмісцкім

Старонку блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука ў Instagram прызналі экстрэмісцкай. Таксама экстрэмісцкімі сталі візуальны матэрыял і сам тэкст «ermashukvadimati». Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 27 лістапада. Вадзім прэвентыўна выдаліў свой акаўнт да пасяджэння суда.

Блогер Vadimati. Фота: героя

Экстрэмісцкім могуць прызнаць сацсеткі папулярнага бегавога клуба Гродна

Чарговы суд «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» прайшоў у Гродне 29 лістапада. Зацікаўленай асобай па ім праходзіць Аляксей Чамаданаў, стваральнік бегавога клуба і школы бегу Run4fu

Дзяцей у Гродне ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў

Сем'і гродзенскіх дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя пасля 2020 года, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядома як мінімум аб двух такіх выпадках. Ставяць у СНС і тыя сем'і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў.

Уладальніка s13.ru Сяргея Чабоцьку адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — гэта яго трэці тэрмін.

Сяргей Чабоцька. Фота: facebook.com/sergej.chabotko

У Гродне за «экстрэмізм» судзяць галоўнага рэжысёра тэатра лялек

У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае. Працэс па арт.19.11 ч. 2 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пройдзе 26 лістапада. Суддзя — Наталля Горбач.

Алег Жугжда. Фота: Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025