Агулам у Гродне з’явіцца 13 навагодніх ёлак. Іх упрыгожаць гірляндамі, цацкамі і амаль 300 тысячамі лямпачак, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам. Hrodna.life вывучыў спіс і даведаўся пра новыя месцы ўстаноўкі ялін.
На цэнтральных вуліцах Гродна ўсталююць шэсць ёлак
Галоўную яліну традыцыйна ўсталююць на плошчы Леніна, а агні запаляць 13 снежня. Як і летась, ёлкі з’явяцца на вуліцах Ліможа, Касманаўтаў, Урублеўскага і Паповіча.
Усталююць ёлкі і на Гарнавых побач з філармоніяй, у маёнтку Дзеда Мароза па вуліцы Рэйманта, на вуліцы Лідскай каля культурна-забаўляльнага цэнтра «Галактыка» і ў мікрараёне Альшанка.
Новыя ёлкі з’явяцца на Кабяка і Глухава
Адразу дзве ёлкі ўсталююць на вуліцы Кабяка. Адна з іх з’явіцца паміж школамі № 31 і № 34, а другая на стадыёне па адрасе Кабяка, 45. Яшчэ дзве ёлкі ўсталююць у Грандзічах на вуліцы Глухава — каля дамоў 5 В і 13А.
Чытайце таксама: Паглядзіце, як Гродна ўпрыгожваюць да Новага года