Навіны

З’явіўся першы комікс пра гісторыю Гродна

Комікс з 10 сюжэтаў з гісторыі Гродна выпусцілі сумесна выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка» і гістарычны канал Hrodna 11:27. Асобныя сюжэты публікуюцца ў электронным выглядзе, таксама ёсць магчымасць заказаць папяровы асобнік комікса.

Комікс закліканы праз лёгкі жартоўны фармат папулярызаваць сярод моладзі і дарослых гісторыю роднага горада. Кожны разварот — гісторыя якой-небудзь звязанай з Гроднам постаці. Сярод герояў як усім вядомыя Стэфан Баторый ці Бона Сфорца, так і менш раскручаныя асобы: Караль Літавор Храптовіч або Нахум Каплан.

«„Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў“ — гэта комікс, стваральнікі якога паставілі перад сабой амбіцыйную мэту: праз захапляльныя малюнкі і сюжэты распавесці пра гісторыю гэтага старажытнага горада. Галоўныя героі - гэта асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гародні і чые лёсы неразрыўна звязаны з яе вуліцамі і будынкамі. Іх выбар абумоўлены як суб’ектыўным поглядам аўтараў, так і грамадскім меркаваннем, што робіць кожную гісторыю не проста асобнай часткай мінулага, але сапраўднай данінай павагі тым, хто жыў, тварыў, будаваў, любіў і абараняў гэтым горад», — пішуць стваральнікі комікса.

Чытайце таксама: Што насамрэч зрабіў Стэфан Баторый для Гродна

Зараз апублікаваныя анлайн два сюжэты: пра Вітаўта Вялікага і пра Нахума Каплана. Малюнкі ўсіх сюжэтаў чорна-белыя, таму кожны, пры жаданні, можа размаляваць іх самастойна. PDF-версіі можна сцягнуць бясплатна ў Telegram-канале праекта.

Комікс пра Нахума Каплана
Комікс пра Вітаўта Вялікага

Даведацца, як здабыць комікс, можна, напісаўшы аўтарам на адрас hrodna1127@gmail.com. Як сцвярджаюць у сваім канале стваральнікі, асобнікі ўжо патрапілі да першых заказчыкаў - і адзін комікс нават дабраўся да Афрыкі!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025