Фота ілюстрацыйнае: pixabay.com
У Гродне плануюць адкрыць 17 гандлёвых кропак, дзе можна будзе купіць навагоднюю ялінку. Усяго ў Гродзенскай вобласці адкрыецца каля 150 такіх кропак.
Ялінкавыя кірмашы ў Гродне пачнуць працаваць з 20 снежня 2024, расказаў канал «Лесаводы Гродзеншчыны». Кошт на навагоднія ялінкі будзе залежаць ад іх вышыні. Напрыклад, яліны да 1 метра можна будзе набыць ад 13 рублёў. Будуць прадаваць і ялінкі ў кадках.
Год таму ялінка да 1 метра каштавала — 12 руб., ад 1 да 2 м — 15 руб., ад 2 да 3 м — 24 руб.
Елачныя кірмашы будуць працаваць па графіку з 11:00 да 19:00. Купіць навагоднюю ялінку можна будзе да 31 снежня 2024 года.
Адрасы кропак з ялінкавымі кірмашамі неўзабаве з’явяцца на сайце Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання.
Чытайце таксама: Шэсце Дзядоў Марозаў і лядовае шоу — якія навагоднія мерапрыемствы пройдуць у Гродна (абноўлена)
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…