У Гродне плануюць адкрыць 17 гандлёвых кропак, дзе можна будзе купіць навагоднюю ялінку. Усяго ў Гродзенскай вобласці адкрыецца каля 150 такіх кропак.

Ялінкавыя кірмашы ў Гродне пачнуць працаваць з 20 снежня 2024, расказаў канал «Лесаводы Гродзеншчыны». Кошт на навагоднія ялінкі будзе залежаць ад іх вышыні. Напрыклад, яліны да 1 метра можна будзе набыць ад 13 рублёў. Будуць прадаваць і ялінкі ў кадках.

Год таму ялінка да 1 метра каштавала — 12 руб., ад 1 да 2 м — 15 руб., ад 2 да 3 м — 24 руб.

Елачныя кірмашы будуць працаваць па графіку з 11:00 да 19:00. Купіць навагоднюю ялінку можна будзе да 31 снежня 2024 года.

Адрасы кропак з ялінкавымі кірмашамі неўзабаве з’явяцца на сайце Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання.

Чытайце таксама: Шэсце Дзядоў Марозаў і лядовае шоу — якія навагоднія мерапрыемствы пройдуць у Гродна (абноўлена)