Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram. У сторыс днём раней ён распавёў, што яго збіраюцца прызнаць экстрэмісцкім і папрасіў ад яго адпісацца.

На сераду 27 лістапада сапраўды запланавана пасяджэнне «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Зацікаўленай асобай па справе праходзіць Ермашук Вадзім Аляксандравіч. Заяўнік — Анатоль Іванюк, пракурор Гродна. Працэс вядзе суддзя Артур Лешак.

Цяпер Instagram-акаўнт Вадзіма не знаходзіцца.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года пасля трох гадоў калоніі. Праз яе ён не паспеў папярэдзіць рак. Пасля калоніі ў яго выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Мужчына ўладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона».