Навіны

Брэнд Krikate адкрывае ў Гродне новую модную прастору. Даведаліся, дзе яна з’явіцца

Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора Krikate House. Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, дзе менавіта з’явіцца новы буцік.

Каля буціка з’явіцца некалькі інстаграмных лакацый

Прастора Krikate House ужо амаль гатова да адкрыцця. Як кажа Карлацяну, каля ўвахода з’явіцца дзве «інстаграмныя лакацыі»: упрыгожанае лямпачкамі дрэва і вялікае люстэрка ля дзвярэй.

«На пачатку снежня будзе грандыёзнае гранд адкрыццё. Домік Krikate хутка адчыніць свае дзверы і ён будзе такі ж яскравы, як і наша душа, і любоў да вас», — распавяла дызайнерка ў сторыс.

Па тэме: Стваральніца брэнда Krikate распавяла, як дабралася да парыжскага тыдню моды

Прастору адкрыюць у новым ГЦ у цэнтры горада

Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, што прастора адкрыецца ў новым гандлёва-офісным цэнтры на Вялікай Траецкай, 25. Яго скончылі будаваць гэтай восенню. Праект распрацавала бюро «Інтэлсток Інжынірынг».

Атрымалі некалькі ўзнагарод і захавалі дрэва

Аўтары праекта — архітэктар Віктар Варабей, інжынер Вадзім Жук і праекціроўшчык Максім Сумрач — натхняліся гістарычнай забудовай цэнтра Гродна. Праект прадугледжваў узвядзенне будынка, які б адпавядаў гэтай забудове, але без стылізацыі і псеўдагістарызму. Падчас рэалізацыі будаўнікі змаглі захаваць дрэва каля ўвахода і арганізавалі пад яго кронай прастору ўваходнай групы.

Яшчэ на этапе рэалізацыі праекта яго заўважылі на міжнародных архітэктурных конкурсах. У чэрвені 2021 года гэты праект атрымаў срэбны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ Рэспубліканскага конкурсу на найлепшы «Праект», «Будаўніцтва», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай Прэміі Eurasian Prize.

Чытайце таксама: У чым асаблівасць новага офіса на Вялікай Траецкай?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025