Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме. Як заяўлена ў аб’яве, інтэр'ер — ад прафесійнага дызайнера.
Жытло размешчана на трэцім паверсе 9-павярховага дома. Дом пабудаваны зусім нядаўна, у 2020 годзе. Агульная плошча кватэры — 81 кв. м, з іх жылая — 49,9 кв. м, кухня займае 24, 5 кв. м.
Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай на кухні. Ёсць зашклёная лоджыя, санвузел — паасобны.



Інтэр'ер кватэры — у мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну. Пераважае светлая каляровая палітра з акцэнтамі на шэрыя, сінія і пастэльныя адценні, што характэрна для трэндаў апошніх гадоў. Адзін з пакояў аформлены ў ружовым колеры — гэта можа быць дзіцячы пакой.




Мэбля і аздабленне простыя і функцыянальныя, без лішніх дэталяў. Усе шафы ў кватэры ўбудаваныя, сталы займаюць усю сцяну пад вокнамі, замест міжпакаёвых дзвярэй — рассоўныя перагародкі.



Кошт кватэры адчувальна вышэй сярэдняй на рынку — $ 110 000.
Чытайце таксама: