На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем участка, там можна размясціць аб’екты рознічнага гандлю. Інфармацыя аб правядзенні аўкцыёну з’явілася на сайце гродзенскага цэнтра нерухомасці. У бліжэйшым суседстве ўчастка – “Гродна Азот” і могілкі “Сакрэт”.

Плошча ўчастка пад адміністрацыйныя і гандлёвыя аб’екты складае 0,8003 га. Па ўмовах таргоў вышыня забудовы не павінна перавышаць 15 метраў.

Дата правядзення аўкцыёну пакуль не вызначана. Стартавая сума лота – 126 418 руб. ($38 600). Пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды тэрмінам на 50 гадоў.

Размяшчэнне ўчастка пад гандлёвы цэнтр паміж могілкамі і "Азотам". Скрыншот Hrodna.life з сэрвісу Яндэкс
Размяшчэнне ўчастка пад гандлёвы цэнтр паміж могілкамі і “Азотам”. Скрыншот Hrodna.life з сэрвісу Яндэкс