На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы – “NEON” і “На Луне”. У абодвух устаноў будзе амерыканская кухня, кальяны і PlayStation.
“На Луне”
Бар “На Луне” адкрыўся ў тэставым рэжыме ў пачатку лістапада. У меню – кальяны, кактэйлі і ежа. Ёсць паўнавартасныя стравы: салаты, бургеры, паста, дранікі. Стваральнікі запэўніваюць, што сабралі лепшых бармэнаў горада. Ёсць тры VIP-пакоі з кансолямі PS5. Запланаваны навагоднія карпаратывы.
Час працы:
ЧЦ, НД: 16:00 – 02:00
ПТ, СБ: 16:00 -05:00
“NEON”
Таксама ў верасні паведамілі аб хуткім адкрыцці лаунж-бара «NEON». Абяцаюць розыгрышы, асобныя зоны з PlayStation, шырокі выбар кальянаў, асаблівыя «кампліменты» цудоўным дзяўчатам (што будзе не цудоўным, не ўдакладнілі). У бара ўжо з’явілася шыльда.
Час працы:
ПН-ЧЦ, НД 16.00-02.00
ПТ, СБ 16.00-05.00
Апісання бараў падобныя – магчыма, у іх адзін уладальнік. Аднак шыльды-розныя.
Чытайце таксама: У Гродне адкрыўся рэстаран, дзе падаюць ялавічныя хвасты і марскіх вожыкаў. Куды ісці, каб пакаштаваць далікатэсы?


