Фота ілюстрацыйнае: iStock
Штогод беларускі суд разглядае больш за 30 тысяч спраў, прысвечаных разводам. Іскі задавальняюцца ў 99,6% выпадкаў. Статыстыка, заснаваная на перыядзе з 2021 па 2023 год, з’явілася на інтэрнэт-партале Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Штогод з 2021 па 2023 у судзе вялося больш за 30 тысяч шлюбаразводных працэсаў.
Распадаецца больш за 55% шлюбаў да ліку зарэгістраваных і «гэты працэнт, на жаль, расце», адзначае суддзя Вярхоўнага Суда Вера Кругава.
У 2023 годзе больш чым у 82% выпадках (24 963) шлюб скасоўваўся ў сем’ях, дзе былі непаўналетнія дзеці. Толькі ў 18% выпадкаў (5497) развод адбываўся паміж мужам і жонкай, якія не мелі дзяцей.
У 18% выпадкаў партнёры перадумваюць разводзіцца і справа спыняецца ў сувязі з прымірэннем бакоў.
Ініцыятарамі скасавання шлюбу ў 72% выпадкаў становяцца жанчыны. Пры гэтым яны ў тры разы часцей за мужчын прысутнічаюць на судовых пасяджэннях.
Самай частай прычынай разводу (54%) становяцца непераадольныя адрозненні ў поглядах на далейшае жыццё і адсутнасць агульных інтарэсаў.
На другім месцы — паасобнае пражыванне на працягу доўгага часу (20%).
Далей ідзе ўзаемная страта кахання і павагі (10%), а таксама наяўнасць шкодных звычак у аднаго з партнёраў (10%).
З-за здрады ў Беларусі разводзяцца радзей за ўсё — у 7% выпадкаў.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…