Навіны

Нерухомасць тыдня: на Замкавай прадаюць утульную мікрааднапакаёўку з відам на Свята-Багародзічны манастыр

У самым цэнтры Гродна выставілі на продаж аднапакаёвую кватэру-малютку на Замкавай, 14. Усе яе вокны выходзяць на двор Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. Дом — 1900 года пабудовы.

Агульная плошча кватэры — 27,6 кв. м, з іх жылая — усяго 14,5 кв. м. Астатняе займае кухня ў 6,7 м, калідор і маленечкі сумешчаны санвузел. У санвузле ёсць невялікае акно, таксама з відам на манастыр. Маленькую плошчу кампенсуюць характэрныя для старажытных дамоў столі ў 3,23 м. Жыллё прадаецца разам з мэбляй і бытавой тэхнікай, зроблены акуратны касметычны рамонт.

У кухні ўсталявана калонка, якая дапаможа не пакутаваць пры адключэнні гарачай вады ў горадзе. У кватэры стаяць шклопакеты, лічыльнікі вады і газу. Балкона няма.

Кватэра размяшчаецца на апошнім паверсе трохпавярховага дома на Замкавай, якую ўжо шэсць гадоў абяцаюць зрабіць пешаходнай. За два крокі ад дома ёсць кафэ, бары, у суседнім будынку — Музей гісторыі рэлігіі, а за тры хвіліны хады — гродзенскія замкі і набярэжная Нёмана.

Сам дом пабудаваны ў 1900 годзе ў стэле мадэрн, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Не так даўно быў зроблены капрамонт.

Кошт кватэры — $ 49,9 тыс.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025