Навіны

У Гродне расце папулярнасць крэмацыі: месцы ў калумбарыі пачалі запаўняцца

З пачатку 2024 года ў Гродне крэміравалі 140 чалавек, тады як у 2020 годзе — 66. За два месяцы работы калумбарыя на могілках «Аульс» занялі ўжо 70 ячэек. Калі месцаў не будзе хапаць, можа з’явіцца яшчэ адзін калумбарый.

У гродзенскім калумбарыі занята ўжо 6,5% ячэек

Першы ў Гродне калумбарый пабудавалі вясной 2023 года, аднак працаваць ён пачаў толькі восенню 2024. З’яўленне калумбарыя ў горадзе звязана з тым, што попыт на крэмацыю расце. За два месяцы работы аб’екта ў ім занялі больш за 70 ячэек. Пры гэтым агульная ўмяшчальнасць калумбарыя — 1088 урнаў.

— Попыт на крэмацыю ў Гродзенскай вобласці прыкметна вырас. За дзесяць месяцаў бягучага года ў Гродне і рэгіёне былі крэміраваны 140 чалавек. Для параўнання: у 2020 годзе — 66, — распавяла «Гродзенскай праўдзе» начальнік участка грамадзянскага абслугоўвання прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка» Алена Апарцава.

Адна ячэйка абыдзецца ў 400 рублёў

Выкупіць месца пры жыцці ў гродзенскім калумбарыі нельга. Аднак сваякі памерлых могуць забраніраваць ячэйку пры ўмове, што цела ўжо пахавана. Кошт аднаго месца — 10 базавых велічынь (400 руб.).

— Каб купіць месца ў калумбарыі, сваякі нябожчыка павінны мець на руках пасведчанне аб смерці і даведку аб крэмацыі. Можна таксама забраніраваць ячэйку на будучыню. Ключавы момант — бронь прадаецца толькі да раней пахаваных. Калі адбываецца першае пахаванне, у сваякоў ёсць магчымасць набыць яшчэ тры месцы, — адзначае Апарцава.

Яна таксама дадае, што ў залежнасці ад попыту на крэмацыю будзе планавацца будаўніцтва на могілках у Аульсе яшчэ аднаго калумбарыя.

Да вырабу пліты ўрну можна пакінуць у «Аульсе»

Апарцава папярэджвае, што ўвекавечанне ў калумбарыі - працяглы працэс, які займае ад двух тыдняў да месяца. Усё з-за таго, што патрабуецца час на выраб пліты, якой будзе зачыняцца ніша.

Да моманту вырабу пліты сваякі могуць пакінуць урну на бясплатнае захоўванне ў калумбарыі.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025