Навіны

Беларуска з Любчы робіць яблычны сыр — як у Літве, толькі традыцыйны беларускі

Беларуска гатуе незвычайны сыр, знаёмый многім па кірмашах і рамесных крамах у Літве. Там яго пазіцыянуюць як нацыянальны прадукт, але насамрэч ён традыцыйны і для Беларусі.

Вольга жыве ў Любчы (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці), займаецца вырабам керамікі і хатніх сыроў. Свой яблычны сыр яна зварыла з яблык з уласнага падворку, а ў Facebook апісала працэс.

«Аснова рэцэптаў даўніх і сучасных — яблыкі і цукар (мёд). Іх трэба вытушыць да вельмі густой і шчыльнай кансістэнцыі».

У Вольгі на гэта сышло каля 6 гадзінаў, 2 кг яблыкаў і 200 г цукру. За гадзіну да сканчэння тушэння яна дадала грэцкія арэхі, карыцу, цэдру і сок лімону.

«Вытушаны сыр трэба пакласьці ў сырую марлю, зверху паставіць гнёт. Падсушваць некалькі содняў, пераварочваючы двойчы на дзень. Пасля перакласці з марлі ў пергаментную паперу і захоўваць у лядоўні».

У выніку ў жанчыны атрымалася зрабіць сыр з чырвоных яблык без дадаткаў, з жоўтых яблык з грэцкімі арэхамі і карыцай, а таксама з чырвоных і жоўтых яблыкаў з карыцай, цэдрай і сокам лімону. Таксама яна хоча паспрабаваць згатаваць салёны сыр з яблык, солі, кмену і базіліку. Новы для сябе гатунак сыру яна назвала «Стары сад» і збіраецца варыць яго ўвесь лістапад. «Яблычны сыр — калядны ласунак! Варылі яго ўвосень, некалькі месяцаў падсушвалі і падавалі на стол на Сьвяты вечар перад Божым Нараджэньнем», — піша Вольга.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025