Беларуска гатуе незвычайны сыр, знаёмый многім па кірмашах і рамесных крамах у Літве. Там яго пазіцыянуюць як нацыянальны прадукт, але насамрэч ён традыцыйны і для Беларусі.

Вольга жыве ў Любчы (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці), займаецца вырабам керамікі і хатніх сыроў. Свой яблычны сыр яна зварыла з яблык з уласнага падворку, а ў Facebook апісала працэс.

“Аснова рэцэптаў даўніх і сучасных – яблыкі і цукар (мёд). Іх трэба вытушыць да вельмі густой і шчыльнай кансістэнцыі”.

У Вольгі на гэта сышло каля 6 гадзінаў, 2 кг яблыкаў і 200 г цукру. За гадзіну да сканчэння тушэння яна дадала грэцкія арэхі, карыцу, цэдру і сок лімону.

“Вытушаны сыр трэба пакласьці ў сырую марлю, зверху паставіць гнёт. Падсушваць некалькі содняў, пераварочваючы двойчы на дзень. Пасля перакласці з марлі ў пергаментную паперу і захоўваць у лядоўні”.

У выніку ў жанчыны атрымалася зрабіць сыр з чырвоных яблык без дадаткаў, з жоўтых яблык з грэцкімі арэхамі і карыцай, а таксама з чырвоных і жоўтых яблыкаў з карыцай, цэдрай і сокам лімону. Таксама яна хоча паспрабаваць згатаваць салёны сыр з яблык, солі, кмену і базіліку. Новы для сябе гатунак сыру яна назвала “Стары сад” і збіраецца варыць яго ўвесь лістапад. “Яблычны сыр – калядны ласунак! Варылі яго ўвосень, некалькі месяцаў падсушвалі і падавалі на стол на Сьвяты вечар перад Божым Нараджэньнем”, – піша Вольга.

Чытайце таксама: