Гістарычны квартал за сінагогай. Фота з архіву Hrodna.life
Змяніўся ўласнік участка на Вялікай Траецкай за сінагогай — яго канфіскавалі ў ранейшага і перапрадалі. Улады ўжо ўзгаднілі праект новай пабудовы, ён праходзіць дзяржэкспертызу.
Новы ўласнік распрацаваў праектную дакументацыю і будзе ўзводзіць там грамадскі аб’ект. Упраўленне архітэктуры ўжо ўзгадніла дакументы, іх перадалі ў Дзяржбудэкспертызу, паведамляе «Гродна Плюс». Пасля гэтага пачнецца будаўніцтва. Таксама добраўпарадкуюць паркоўку каля медцэнтра «Лодэ» — яна ўваходзіць у прылеглую тэрыторыю будынка. У папярэдняга ўласніка зямлю канфіскавалі за парушэнні ўмоў аўкцыёну.
Гаворка ідзе пра адзін з праектаў будаўніцтва паміж «Лодэ» і сінагогай. Паводле кадастравай карты, тэрыторыя цяперашняй паркоўкі прызначана для будаўніцтва і абслугоўвання аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры па аб’екце «Турыстычны комплекс на зямельным участку У-2 па вул. Вялікай Траецкай у г. Гродна». Статус зямельнага ўчастка змянілі ў жніўні 2024 г., звярнуў увагу канал Urban Hrodna.
Як У-2 на кадастравай карце прамаркіраваныя два ўчасткі ўглыб ад дарогі - па адрасе Вялікая Траецкая, 53 у 0,15 га (статус зменены ў снежні 2021 г.) і Вялікая Траецкая, 53А ў 0.11 га (статус зменены ў жніўні 2024).
На гэтым месцы планавалі збудаваць двухпавярховы (з мансардай) турыстычны комплекс з гатэлем. Яго хацела будаваць мінская фірма «КаваВенд». Рашэнне па планаванай дзейнасці мусілі прыняць у студзені 2024.
Бліжэй да дарогі планавалі ўзводзіць іншы будынак — на кадастравай карце ўчастак прамаркіраваны як У-1. Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА прайшлі ў студзені 2023 года. Там збіраліся адбудоўваць страчаны будынак у максімальна блізкім да гістарычнага аб’ёме, паводле архіўных фотаздымкаў будынка, што стаяў на гэтым месцы.
Раней паведамлялі пра планы адбудовы на Вялікай Траецкай за сінагогай гістарычнага квартала яўрэйскай забудовы XVI ст. Школьны двор. Першы дом там хацелі пачаць будаваць яшчэ ў 2023 годзе. Паводле дэтальнага плана развіцця гістарычнага цэнтра Гродна, забудову страчанага квартала плануюць аднавіць да 2025 г.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…