У кавярні-фудтраку «Жоўты» з’явілася навінка — галараствор, які можна браць з сабой і заварваць каву дзе заўгодна. Hrodna.life разабраўся, што гэта за напой і як правільна яго гатаваць. 

Што такое галараствор і чаму ён не падобны да кавы «3 у 1»

Галараствор — гэта від распушчальнай спэшалці кавы. Каб прыгатаваць адзін кубачак напою, дастаткова ўсяго 250 грамаў вады. Для больш яскравага смаку каву можна заліваць халоднай вадой, адзначаецца ў Instagram «Жоўты». 

Вытворчасцю галараствору займаецца расійская кампанія. Нягледзячы на фармат, падобны да кавы «3 у 1», галараствор лічыцца прэміяльным напоем. Для яго вытворчасці патрабуецца некалькі этапаў, таму і цана — вышэйшая за сярэднюю. 

Як адзначае вытворца, галараствор трэба заліваць 200 грамамі вады і не перавышаць тэмпературу ў 75 градусаў — інакш напой страціць свой першапачатковы смак. 

Па тэме: Гарбузовы латэ і атмасфера Хэлоўіна. Дзе ў Гродне выпіць восеньскую каву

Што яшчэ аматарам кавы прапануюць у «Жоўтым»

Таксама ў «Жоўтым» можна набыць дрып-пакеты. Заварваецца такі напой наступным чынам: праз пакецік з молатай кавай прапускаецца гарачая вада. Пасля пакецік дастаецца з кубка – кава гатова. 

З дрып-пакетамі прыгатаваць напой можна амаль у любых умовах. У адрозненні ад класічнага спосабу заварвання кавы, пасля дрып-пакетаў у кубку амаль не застаецца асадку. 

Чытайце таксама: Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна