Чайкі турбуюць гродзенцаў. Фота ілюстрацыйнае: Unsplash
У Гродне ацэняць папуляцыю чаек на 14 жылых дамах. На падставе атрыманых дадзеных скажуць, ці стаяць людзям турбавацца з-за іх.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праз дзяржзакупкі шукае таго, хто палічыць чаек на дахах. Выканаўца павінен будзе падаць у ЖКГ дадзеныя па:
Пакуль ЖКГ вызначае, колькі будзе каштаваць падлікаў чаек. Ацэнку будуць праводзіць да жніўня 2025 года. Сродкі возьмуць з гарадскога бюджэту.
Мяркуючы па прыкладзеным спісе дамоў, больш за ўсё чаек у цэнтры і на Дзевятоўцы. Вось дзе яны ёсць:
Жыхары Дзевятоўкі, Альшанкі і Вішняўца вымушаныя прачынацца ў 4.00 праз птушыныя крыкі. Праблему прызнаў старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель. Эколагам далі даручэнне вывучыць пытанне іх міграцыі, з’яўлення і таго, што рабіць далей.
У Беларусі чайкі сталі сінантропным відам — які жыве ў непасрэднай блізкасці ад чалавека. У Гродна першыя чайкі прыляцелі прыкладна 20 гадоў таму. Узімку большасць гродзенскіх чаек вяртаюцца на незамярзальныя вадаёмы Мінска, дзе можна знайсці ежу ў выглядзе рыбы. Яны досыць сціплыя ў ежы. Акрамя рыбы, харчуюцца малюскамі, казуркамі, чарвякамі і нават рэшткамі ежы са смеццевых кантэйнераў, піша «Гродзенская праўда».
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…