Навіны

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з’явілася чайхана «Халяль» — з мантамі, пловам і лавашам з тандыра. Установу адкрывае сямейная пара з Узбекістана, якая жыве ў Гродне 24 гады.

Сям’я Фуркату і яго жонкі Мажудзе ва Узбекістане валодае двума чайханамі на 500 пасадачных месцаў. У Гродне іх чайхана — першае кафэ са стравамі з Сярэдняй Азіі, піша «Вечерний Гродно».

Чайхана — чайная і сталовая ў Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Афганістане, Турцыі, Крыме і Іране.

У меню прапануюць манты з ялавічынай і з гарбузом за 10 руб., чабурэкі і самсу, плоў з ялавічынай па 7 руб. за порцыю, пяльмені за 10 руб. — таксама з ялавічынай, супы з ялавічынай і з баранінай па 5 руб., салаты, рыбу, катлеты. Лаваш з традыцыйнай для Азіі печы — тандыра — будзе каштаваць 2,5 руб. На сняданак можна замовіць яйкі з лавашам, гэта абыдзецца ў 2−3 рублі. Крыху пазней з’явіцца шашлык. Гатаваць будуць з халяльнага мяса: акрамя ялавічыны і бараніны таксама з курыцы і індычаціны. Не будзе толькі свініны.

На працу пара запрасіла повараў з Ургуцкага раёна Узбекістана і з Туркменістана.

Усе стравы з меню можна будзе запакаваць навынас, таксама падключаць дастаўку. З папярэдняй замовай змогуць прыгатаваць вялікі аб’ём ежы для гасцей на свяце.

Чайхана будзе працаваць з 10.00 да 22.00. Калі будзе попыт, час працы падоўжаць да 23.00.

Установа адкрылася на месцы сушы-бара «Тунец», які прапрацаваў там менш за год. Да яго было кафэ з кітайскай кухняй «Юань», якое таксама пратрымалася менш за год. А яшчэ раней у гэтым месцы шмат гадоў працавала адна з першых у Гродна піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza».

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025