Лідскі рэстабар Vashi Guli спыніў сваю працу. Раней яго ўладальніка двойчы затрымлівалі за экстрэмізм, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Інфармацыя аб закрыцці ўстановы з’явілася ў праўладных Telegram-каналах. Зараз Instagram-акаўнт Vashi Guli даступны, але ўсе фотаздымкі з яго выдаленыя.

Vashi Guli адкрыўся ў 2020 годзе на вуліцы Янкі Купалы, 1 у Лідзе. Рэстабар спецыялізаваўся на еўрапейскай кухне. Вядома, што ў яго дырэктара было яшчэ некалькі ўстаноў грамадскага харчавання ў горадзе.