Рэндар дома з тэрасамі на Фолюшы. Крыніца: ghb.by
Тэрасы з’явяцца ў аднаго з дамоў, які будуецца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка на Фолюшы. У жыхароў гэтых кватэр даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. «Гроднажылбуд» плануе здаць дом ужо ў наступным годзе.
Тэрасы плошчай ад 12 да 18 кв.м. прадугледжаны толькі для кватэр, якія знаходзяцца на першым паверсе. Дом размесцяць на заходняй мяжы мікрараёна, так што ў жыхароў даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. Плануецца, што дом здадуць да канца 2025 года.
Забудоўшчык ужо агучыў папярэднія цэны кватэр у доме. Так еўра-студыя плошчай 42 кв.м., з тэрасай у 18 кв.м., абыдзецца ў 119 тыс. руб. Двухпакаёвыя кватэры плошчай ад 66 да 70 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. каштуюць ад 180 да 190 тыс. руб. Трохпакаёвая кватэра ў 100 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. абыдзецца ў 266 тыс. руб.
Плануецца, што ў новым мікрараёне з’явіцца 17 шматпавярховікаў для каля 5 тыс. жыхароў. На дваровых тэрыторыях, па магчымасці, максімальна выключаць наяўнасць аўтамабіляў. Цэнтральную алею плануюць азеляніць, таксама там размесцяць малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, дзіцячыя зоны і спартыўныя пляцоўкі.
Чытайце таксама: Якую інфраструктуру плануюць стварыць у новым мікрараёне на Фолюшы
Усё часцей тэрасы з’яўляюцца ў новых мінскіх жылых комплексах. Напрыклад, такія кватэры ёсць і ў мікрараёне «Мінск-Міра», будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў 2015 годзе. Плошча тэрасы ў жылым комплексе складае 20 кв.м., а трапіць туды можна адразу з двух пакояў.
Ёсць тэрасы і ў прэміяльным раёне «Новая Баравая». Летась за такую кватэру прасілі $ 90 тыс.
У Польшчы такія кватэры называюцца «z ogródkiem». Жыхары выкарыстоўваюць тэрасы для сустрэч з сябрамі - напрыклад, гатуюць там барбекю і выстаўляюць садовыя крэслы і столікі. Часам тэрасу прыстасоўваюць пад дзяцей, усталёўваючы там арэлі і горкі.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…