Навіны

«Рускага паэта» з Ліды ўзялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Рашэнне прымалі тры гады

«Рускага паэта» з Ліды Руслана Піваварава і смаргонскую публіцыстку Галіну Антонаву прынялі ў шэрагі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Hrodna.life паглядзеў, якія творы стваралі літаратары.

Любіць «Вялікую Русь» узору 1922−1991 гадоў

Лідчанін Руслан Півавараў пазіцыянуе сабе як «рускага паэта, публіцыста і грамадзяніна Беларусі». У сваім Facebook мужчына напісаў, што ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі чакаў тры гады.

У сацсетках Півавараў актыўна дзеліцца сваёй творчасцю і разважаннямі пра «русафобаў і празаходніх лібералаў». «Непадзельна люблю Белую Русь, Вялікую Русь і Украінскую ССР узору 1922−1991 года», — адзначае ён.

Сярод вершаў, напісаных Піваваравым — творы «Забудзься пра нягоды ў абдымках маіх…», «Вершы, як караблі» і «Абрад начной жрыцы».

По пятницам особенный настрой:
Он отдых от работы предвещает.
А солнце, улыбнувшись, обещает,
Что день сегодня чудный будет твой.

Фрагмент верша «О пятнице» Руслана Піваварава

Як запэўнівае Півавараў, яго вершы «не аднойчы публікаваліся ў друкаваных выданнях».

Руслан Півавараў. Фота з Facebook-старонкі Піваварава

Прапагандуе гендарныя стэрэатыпы і атрымлівае за гэта дыпломы

Публіцыстка з Смаргоні Галіна Антонава працуе ў праўладнай газеце «Светлы Шлях». Сярод тэкстаў, напісаных Антонавай, ёсць нататка пра жанчыну-кіроўцу пад назвай «Бландынка за рулём — не гераіня коміксаў». Пісала Антонава і нарыс, прысвечаны настаўніцы смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў. Тэкст называецца «Дзеці - самае вялікае дасягненне жанчыны».

У 2021 годзе Антонава стала лаўрэатам абласнога конкурсу імя Дубко і атрымала дыплом за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025