Навіны

Гродзенскія ўстановы рыхтуюцца да Gastrofest — абяцаюць сэты за 43 рублі

У сярэдзіне лістапада ў Гродне стартуе восьмы Gastrofest. Гастранамічны фестываль пройдзе з 14 лістапада па 1 снежня, а цана сэтаў будзе вар'іравацца ад 43 да 50 рублёў. Афіша ўжо з’явілася ў Instagram-акаўнце фестывалю.

Пакуль арганізатары трымаюць у таямніцы назвы ўстаноў, якія прымуць удзел у фестывалі. Але ўжо вядома, што сярэдні чэк складзе 43 рублі. Кошт сэтаў у параўнанні з вясновым гастрафэстам вырас. Тады сэты ва ўстановах Гродна каштавалі 38 руб.

Каб усе жадаючыя змаглі пратэставаць установы, на сайце Gastrofest можна будзе забраніраваць столік, адзначаюць арганізатары.

Згодна з афішай фестывалю, ісці ў рэстаран не абавязкова — стравы будуць дастаўляць і дамоў з дапамогай сэрвісу Delivio.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Афіцэр збіваў салдат і прымушаў працаваць на яго летніку. Вось што вырашыў суд

Амаль тры гады падпалкоўнік з Ліды эксплуатаваў жаўнераў тэрміновай службы. Афіцэр прымушаў салдат працаваць на…

30 кастрычніка 2024

«Рускага паэта» з Ліды ўзялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Рашэнне прымалі тры гады

«Рускага паэта» з Ліды Руслана Піваварава і смаргонскую публіцыстку Галіну Антонаву прынялі ў шэрагі Саюза…

30 кастрычніка 2024

На «Лідскае піва» склалі пратакол: судзяць за самавольнае будаўніцтва

Прадстаўніка ААТ "Лідскае піва" паклікалі ў суд Лідскага раёна. Там 30 кастрычніка разглядаюць справу паводле…

30 кастрычніка 2024

У Гродне за хабар судзяць фізрука з аграрнага ўніверсітэта

Генадзя Васільевіча Бесараба судзяць па арт. 430 ч. 2 КК і ч.1 «Атрыманне хабару». Яго…

30 кастрычніка 2024

Гродзенцы прапануюць усталяваць шыльду ў гонар Васіля Быкава

Мемарыяльную шыльду на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 прапануюць усталяваць жыхары Гродна. Там пісьменнік…

30 кастрычніка 2024

У Гродне адкрываецца сеткавая кавярня Varka: гэта там прыдумалі бульбяны раф

Новая кавярня Varka адкрыецца на Калючынскай, 23 (будынак апарт-гатэля Сямашкі). У меню - латэ кляновы…

30 кастрычніка 2024