Фота ілюстратыўнае: pravo.by
Амаль тры гады падпалкоўнік з Ліды эксплуатаваў жаўнераў тэрміновай службы. Афіцэр прымушаў салдат працаваць на яго дачным участку, а таксама рыхтаваць машыну да афарбоўкі. За няякасную працу ён збіваў падначаленых, паведамляе «Лідская газета».
Падпалкоўнік служыў у адной з вайсковых частак на пасадзе начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту. Следствам было ўстаноўлена, што з чэрвеня 2021 года па кастрычнік 2023 года ён прымушаў тэрміновікаў працаваць на яго летніку.
У судзе афіцэр сваю віну прызнаў часткова — ён пацвердзіў, што выкарыстоўваў працу тэрміновікаў на сваім летніку, але адмаўляў, што біў іх.
Суд Лідскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам (арт. 455 КК). Афіцэра прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі і штрафу ў памеры 12 тыс. руб. Таксама яго пазбавілі звання і забаранілі займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…