Стары і Новы замкі на пагорках над Нёманам. Фота: iStock
Разлічыць устойлівасць схілу, дзе стаіць Cтары замак, хочуць у Гродне. Работы правядуць у рамках рэстаўрацыі і прыстасавання замка пад гісторыка-археалагічны музей.
«Інстытут Гроднаграмадзянпраект» праводзіць перамовы па выбары субпадрадчыкаў. Колькі будзе каштаваць паслуга, пакуль не паведамляецца. Выберуць таго, хто прапануе найменшую цану.
«Схілы пагоркаў Старога і Новага замкаў, некалі ўмацаваныя каранямі кустоў і дрэў, сёння знаходзяцца ў пагрозлівым стане», — пісаў пра стан схілу краязнаўца Віктар Саяпін яшчэ 10 гадоў таму. Ён успамінаў выпадкі апоўзняў з XIX і пачатку XX стагоддзя.
Напрыклад, у 1926 годзе абрынуўся фрагмент Новага замка, а ў 1927 — частка гары Старога замка. Тады зямля асыпалася з-пад ног польскага салдата і ад падзення ў Нёман яго выратаваў калючы дрот, за які ён зачапіўся і павіс.
«Для прадухілення падобнай драмы, якая разгулялася ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя, неабходна прымаць неадкладныя меры па ўмацаванні схілаў абодвух пагоркаў. Для гэтага можна выкарыстоўваць ужо правераныя часам тэхналогіі», — лічыў Саяпін.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…