Навіны

Пад Навагрудкам расчысцілі руіны адзінага ў Беларусі касцёла ў егіпецкім стылі

Руіны незвычайнай капліцы-усыпальніцы на левым беразе ракі Валоўка пад Навагрудкам расчысцілі ад зарасцяў і смецця. Капліца была збудавана ў рэдкім для Беларусі егіпецкім стылі.

Капліца стаяла на пагорку паміж вёскамі Суляцічы і Іспась, за 9 км ад Навагрудка. Яна была пабудавана ў пачатку ХІХ стагоддзя і зруйнаваная ў савецкі час. Зараз ад капліцы засталася частка сцяны і падмуркі, якія моцна зараслі. Ад зарасніка і смецця іх расчысцілі валанцёры каталіцкай супольнасці разам з калектывам «Радыё Марыя». Фота з вынікамі працы добраахвотнікаў апублікаваў ксёндз Юрый Жэгарын. Святар таксама падзякаваў раённай уладзе, старшыні Навагрудскага выканкама і вальшчыкам Навагрудскага лясгаса за спрыянне і дапамогу.

Гэта адзіны прыклад «егіпецкага» ордэра, які захаваўся ў Беларусі, сведчыў архітэктар Аляксей Яроменка.

Так выглядала капліца ў Суляцічах да руйнавання. Крыніца: «Глобус Беларуси»

Гэта ўжо другая падобная акцыя для захавання архітэкстурнай спадчыны Беларусі, піша партал Katolik Life. У жніўні 2024 года вернікі-добраахвотнікі фарбавалі фасад старадаўняга драўлянага касцёла і добраўпарадкавалі склеп-пахавальню ў вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёна.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

Што такое егіпецкі стыль і як ён трапіў у Беларусь?

Егіпецкі стыль — кірунак у еўрапейскім мастацтве, які вызначаюць выкарыстаннем элементаў мастацтва старажытнага Егіпта. Найбольшы рост цікавасці да яго ў Еўропе адбыўся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў і быў звязаны з паходам Напалеона ў 1798 годзе. Архітэктары і мастакі былі зачараваныя манументальнасцю, строгімі формамі і сімволікай. Егіпецкі стыль стаў папулярным не толькі ў архітэктуры, але і ў дэкаратыўным мастацтве, мэблі, модзе і дызайне інтэр'ераў. Яго матывы ўвабраў у сябе стыль ампір. Наступная хваля цікаўнасці прыйшла ў пачатку ХХ стагоддзя.

Асноўныя асаблівасці егіпецкага стылю ў архітэктуры і скульптуры:

  • пілоны — масіўныя нахіленыя сцены пры ўваходзе;
  • абяліскі — высокія стэлы з пірамідальнай вяршыняй;
  • скульптуры сфінксаў;
  • калоны з капітэлямі ў форме папіруса ці лотаса;
  • дэкор з характэрнымі геаметрычнымі ўзорамі і імітацыяй іерогліфаў.

У Беларусі егіпецкі стыль не быў такім распаўсюджаным, як у Заходней Еўропе, але ўсё ж меў свае прыклады, у прыватнасці, у могілкавай скульптуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025