Навіны

Былую адміністрацыю на Савецкай зноў спрабуюць прадаць — і танней ужо не будзе

Былыя памяшканні адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна па адрасе вуліца Савецкая, 10−6 і Савецкая, 14−3 зноў выставілі на таргі - на электронныя. Больш кошт зніжаць ужо не будуць, папярэдзілі чыноўнікі.

Таргі пройдуць 19 лістапада на пляцоўцы электронных аўкцыёнаў et.butb.by. Пачатковы кошт для таргоў зніжаны на 50% адносна таго, што хацелі атрымаць за гэтыя памяшканні год таму. Яна складае 4 230 000 руб. ($ 1,3 млн). Ніжэй кошты ўжо не будзе, удакладнілі ў гарвыканкаме. За такія ж грошы памяшканні спрабавалі прадаць на аўкцыёне 24 верасня, але ахвотных не знайшлося.

Адміністрацыя Ленінскага раёна пераехала на новы адрас — Лермантава, 2 — яшчэ ў красавіку 2022 года. Пасля гэтага памяшканням у самым цэнтры Гродна на пешаходнай вуліцы паспрабавалі знайсці гаспадара восенню 2023 года. Купіць іх за пачатковую цану 8,5 млн руб. ніхто не захацеў, як не з’явілася пакупнікоў і пры наступных спробах продажу, у тым ліку са зніжэннем цаны на 40%.

У 2024 годзе ў Гродне ўдалося прадаць новым уладальнікам 17 гарадскіх аб’ектаў, адзначылі ў гарвыканкаме.

Падрабязнасці і ўмовы продажу

Трохпавярховыя будынкі былой адміністрацыі знаходзяцца на Савецкай, № 10 і № 14. Плошча аднаго памяшкання — амаль 1850 кв.м., другога — больш за 2300 кв.м. Ёсць скляпы, усе камунікацыі, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў. Тэрыторыя двара абгароджана, разам з ёй прадаюцца дарослыя дрэвы, якіх хапіла б на міні-сквер — 13 елак, дзве ліпы і дуб. Пракладзены пешаходныя сцежкі.

Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас распрацоўкі праектнай дакументацыі трэба будзе ўлічыць рэгламенты ахоўнай зоны, а праект узгадніць з Міністэрствам культуры. На працягу месяца пакупнік павінен будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства. На распрацоўку праекту для капрамонту, мадэрнізацыі або рэканструкцыі даецца два гады, а ўвесці будынак у эксплуатацыю трэба не пазней, чым праз чатыры гады пасля пакупкі.

Памяшканні планавалі здаваць у арэнду — пад гандаль або грамадскае харчаванне.

Гісторыя будынкаў

Будынкі пабудавалі ў 1795 годзе. У пачатку XX стагоддзя там была кнігарня, потым натарыяльная кантора, аптэка і кватэры з крамамі і пякарня. Пасля Вялікай Айчыннай вайны другі паверх займалі партыйныя кабінеты, а на першым была кандытарская. У 1970 годзе дах будынка пад вагой снега абрынуўся, і дом быў перададзены на капітальны рамонт. Пасля там размяшчаліся крама «Тканіны», а ў пачатку 90-х гг. — рэдакцыя газеты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025