Улады збіраюцца ацаніць дозы апраменьвання на насельніцтва, якое пражывае ў зоне назірання БеАЭС. Гэтыя дозы могуць быць сфармаваныя выкідамі і скідамі радыеактыўных рэчываў пры эксплуатацыі за 2023 год.

Беларуская атамная электрастанцыя праводзіць дзяржзакупку. На гэта вылучаюцца два месяцы — снежань 2024 і студзень 2025 года. На вывучэнне БелАЭС выдаткуе свае сродкі - 70 тыс. рублёў.

Калі і дзе станцыя паведаміць аб выніках ацэнкі, не паведамляецца.

БелАЭС была праблемнай з самага пачатку?

БелАЭС адкрылі 7 лістапада 2020 года. 25 красавіка 2021 года ад імя работнікаў БелАЭС на сайце станцыі з’явілася паведамленне аб тым, што на працягу ўсёй будоўлі на аб’екце адбываліся аварыі і паломкі, сістэмы не адладжаныя да канца, гэта выклікае пастаянныя праблемы ў абсталявання, а рамонтныя работы праходзяць у небяспечных умовах. У Мінэнэрга тады заявілі, што сайт узламаны, а інфармацыя ў паведамленні — фэйк.

Чытайце таксама: Радыёактыўныя адкіды з БелАЭС могуць захоўваць у Астравецкім раёне