Гуманітарны каледж, на базе якога адкрылі кітайскі цэнтр. Фота: Яндэкс.Карты
Там можна будзе вучыць кітайскую мову і вывучаць культуру. Студэнты і супрацоўнікі змогуць ездзіць у Кітай па абмене, а найлепшых вучняў адправяць на практыку ў каледж у Ціндао.
Кітайска-беларускі цэнтр «Бан.Мо (Рубен.Мозі) Каледж» адкрылі ў Гродне на базе гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, расказаліна «Гродно Плюс».
З Ціндао падпісалі дамову аб сумесных адукацыйных праграмах. Матэрыяльна-тэхнічную і навучальна-метадычную базу новага цэнтра будзе фінансаваць Кітай.
Чытайце таксама: Беларуская папулярней за рускую, а замест амерыканцаў - кітайцы. Што змянілася ў летніх моўных школах у Гродне
Супрацоўніцтва па прынцыпе 3+2 — тры гады дзеці вучацца ў інстытутах у Кітаі і на апошнія два гады могуць паступіць у ГрДУ — існуе даўно, расказаў Ван Яацянь, заснавальнік навукова-адукацыйнага цэнтра «Яацянь». «Мне хацелася б акрамя кітайскай мовы, культуры перадаць яшчэ сумесныя праграмы, стажыроўкі, каб нашы прафесары змаглі прыязджаць і маглі перадаць нашу тэхніку, магчымасці», — сказаў ён.
Ціндао — партовы горад у правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. Вясной 2024 ГрДУ заключыў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве з універсітэтам Ціндао, а ўсяго ў ВНУ заключана 32 міжнародныя дагаворы з рознымі навукова-адукацыйнымі ўстановамі Кітая.
Акрамя таго падчас візіту ў Гродна дэлегацыі з кітайскага горада Ланьчжоў правінцыі Ганьсу падпісалі некалькі пагадненняў і план супрацоўніцтва паміж гарадамі на 2024−2026 гады, а таксама дамову аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім універсітэтам і каледжам Ланьчжоў.
У траўні Гродна падпісаў пратакол намераў аб сяброўскіх сувязях і развіцці ўзаемаадносін з горадам Лохэ правінцыі Хэнань. З гэтым горадам таксама збіраліся падпісаць пратаколы намераў паміж гродзенскімі вузамі і ўпраўленнем адукацыі. Спрабуюць наладзіць сувязі і з кітайскімі тураператарамі.
Гродзенская вобласць спрабуе развіваць партнёрскія адносіны з правінцыяй Ганьсу ўжо 17 гадоў. Цяпер знешні гандлёвы абарот з КНР з’яўляецца адным з асноўных для Гродна, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Міхальскі. Кітайскімі і расійскімі камплектуючымі на Гродзенскім механічным заводзе замяняюць недаступныя з-за санкцыяў заходнія. А вось гасцініцу «Гродна» кітайскія інвестары не могуць адрэстаўраваць з 2016 года, нягледзячы на візіты Караніка ў Кітай і «апошнія папярэджанні».
Чытайце таксама:
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…