Новая кавярня адкрылася па адрасе Вялікая Траецкая, 23. Ва ўстанове праводзяць дэгустацыі гарбаты і кавы, у тым ліку альтэрнатыўных метадаў заварвання.

Назва складзена са слоў brew “заварваць”, tea “чай” і full “поўны”, і сугучная з beautiful “прыгожы”. Інтэр’ер кафэ мінімалістычны і “інстаграмны” – прыглушанае асвятленне, белыя сцены, белыя сядзенні і нізкія столікі, ёсць разеткі. Меню нестандартнае: можна замовіць матчу-манга на какосавым малацэ, сырны амерыкана, капучына-баунці і гарбату са сметанковым крэмам.

Эспрэса каштуе 5 руб., амерыкана – 4-5 руб., капучына – 5,5-7 руб., латэ – 6, вяршковы раф – 8 руб. Акрамя стандартных пазіцый у кавярні актыўна выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя метады заварвання кавы: аэрапрэс, батч-бру, варонку V60, кемекс (6-7 руб.). Ёсць сэт ад барысты за 13,5 руб.

З гарбат прапануюць габу, язмін, матчу язмін, малочную матчу, фруктовыя і фул-чаі – персік-вішня, ківі-манга, трапічны, ягадны. 

Ёсць дэсерты – мядовік (7,5 руб.), эклеры (5,5 руб.), арэхавы і шакаладны тарт (7,5 руб.), круасан з фундуком (8 руб.).  

У сваім Telegram-канале ўстанова расказвае пра розныя віды гарбаты і каву. Кавярня адчынена кожны дзень з 9.00 да 22.00.

Чытайце таксама: